Віцебскага актывіста Уладзіміра Булаўскага арыштавалі на 7 сутак

Уладзімір Булаўскі — вядомы віцебскі актывіст і арганізатар культурных праектаў. Яго затрымалі 26 лістапада і змясцілі ў Віцебскі ІЧУ да суда.

photo_2021_11_29_16_39_46.jpg

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што сёння над Булаўскім прайшоў суд, вынікам якога стаў 7-сутачны арышт. Артыкул, па якім судзілі актывіста, дакладна невядомы. Але, верагодна, арыштавалі Булаўскага за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» па арт. 19.11 КаАП. Таксама паведамляюць, што для Уладзіміра сёння прынялі перадачу.