«Вялікая трагедыя. Трэба заўсёды памятаць пра яе». Мінчукі пра «Чарнобыльскі шлях» (відэа)

Ці ведаюць мінчукі пра заўтрашні «Чарнобыльскі шлях» і ці варта апазіцыі арганізоўваць такія акцыі? З гэткім пытаннем здымачная група «Белсату» выйшла на сталічныя вуліцы.



chernobyl_300x225.jpg

«Думаю, што трэба. Таму што чарнобыльцы ў нас былі, ёсць і паміраюць, а льготы ім усе адмянілі».

«Я ці чуў? Я там чатыры месяцы быў. І сам глядзеў у гэты рэактар».

«Людзі мусяць мець магчымасць законна выказваць свае думкі, сваё бачанне нейкіх рэчаў».

«Вельмі патрэбна такая падзея. Вельмі значная для беларусаў. Вялікая трагедыя. Трэба заўсёды памятаць пра яе».

«Я не чуў пра гэты шлях, але лічу, што ён заслугоўвае ўвагі. Добра, што звярнулі ўвагу людзей. Сітуацыю трэба памятаць, здабываць урокі з таго, што адбылося ў мінулым і не дапускаць памылак у будучым».

Сёлета арганізатары адмовіліся ад фінальнага мітынгу, і акцыя пройдзе ў выглядзе шэсця. Збор удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» прызначаны на 14-ю гадзіну каля кінатэатру «Кастрычнік». Шэсце мае скончыцца ўскладаннем кветак каля памятнага знаку «Ахвярам Чарнобылю» на вуліцы Ліліі Карастаянавай.

belsat.eu