Дакументальны фільм «Радыёактыўныя ваўкі» — пра прыроду пасля ядравай катастрофы
Чарнобыль — месца, дзе адбылася найгоршая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа. Пра зону адчужэння распавядае прэм'ерны дакументальны фільм «Радыеактыўныя ваўкі» на «Белсаце».
Выбух пакінуў вялізныя плошчы зямлі ў радыеактыўных руінах. Жыхароў найбольш забруджаных рэгіёнаў выселілі, а закінутую зямлю пакінулі на волю лёсу. Цягам наступных гадоў горад-прывід зрабіўся свайго роду пост-ядравым эдэмам, дзе населеным самымі разнастайнымі відамі дзікіх жывёлінаў.
Навукоўцы назіраюць за імі, каб даведацца, як розныя віды рэагуюць на шкоднае ўздзеянне радыяцыі. Ваўкі як галоўныя драпежнікі гэтай зямлі найлепш адлюстроўваюць стан усёй экалагічнай сістэмы.
Дакументальная стужка «Радыеактыўныя ваўкі » распавядае пра дзікіх жывёлінаў у Чарнобыльскай зоне адчужэння — зямлі, якая да сёння застаецца занадта радыеактыўнай для людзей.
Што адбываецца з прыродаю пасля ядравай катастрофы? Як дзікія жывёлы пачуваюцца ў свеце, пазбаўленым людзей? Колькі іх, і ці яны адрозніваюцца ад тых з чыстых раёнаў? Прэм’еру да ўгодкаў чарнобыльскай катастрофы глядзіце анлайн і ў эфіры ў нядзелю, 26 красавіка, а 20:35. Паўтор 27 красавіка а 10:10 і 15:10, а таксама 28 красавіка а 22:45. belsat.eu