Вольга Маёрава: Абвінавачанне значна больш сур'ёзнае, артыкулаў цэлы букет

Палітзняволеная Вольга Маёрава даслала ліст, у якім паведаміла, што супраць яе выставілі сур'ёзнае абвінавачанне.

e9e66030_1b5b_4090_be75_33fbf949d2cb_w1023_r1_s_1.jpg

У папярэднім лісце, датаваным 25 снежня, Вольга Маёрава напісала, што чакае прысуд па 3 частцы 289 артыкула Крымінальнага кодэкса (тэрарызм). Па ёй палітзняволенай можа пагражаць пажыццёвы тэрмін.

У наступным лісце ад 29 снежня Вольна напісала, што пасля Новага года пачнецца азнаямленне са справай, а там неўзабаве і суд.
«Канечне, гэта ўсё фармальнасці, але яны зменяць мой статус і магчымасць перадач і пасылак, хутчэй за ўсё. Хаця я і настройваюся на большыя абмежаванні, чым цяпер, але ў паніку не ўпадаю», — піша Вольга Маёрава.
Таксама палітзняволеная зазначае, што дала падпіску аб неразгалошванні, таму не ведае, што можа распавесці пра сваю справу.
«Адзінае, што магу сказаць, — выніковае абвінавачанне значна больш сур'ёзнае, і ў цывілізаванай краіне гэта было б нагодай для вялікіх турботаў [...] Інкрымінаваныя артыкулы ў выніку аказаліся значна больш цяжкімі, і іх цэлы букет. Але гэта нічога не мяняе прынцыпова».
Апроч гэтага, Вольга Маёрава піша, што вельмі ўдзячная ўсім людзям, якія яе падтрымліваюць.
Дасылаць лісты, паштоўкі і пасылкі Вользе Маёравай можна на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, турма № 1.
Калі вы хочаце падтрымаць сям’ю палітзняволенай, можна ахвяраваць сродкі на карту «Беларусбанка»:
4255 1901 2873 2297тэрмін дзеяння: 05/24.