Верагодна, затрымалі адваката Аляксандра Данілевіча. З ім знікла сувязь
Учора перастаў выходзіць на сувязь адвакат Аляксандр Данілевіч. Блізкія мяркуюць, што ён затрыманы.
![photo_2022_05_21_14_10_18.jpg photo_2022_05_21_14_10_18.jpg](/img/v1/images/photo_2022_05_21_14_10_18.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праваабаронцы нагадваюць, што ў красавіку 2022
года Аляксандра з-за грамадзянскай пазіцыі звольнілі з факультэта міжнародных адносін БДУ. Ён
працаваў там 20 гадоў.
Данілевіч —
паспяховы адвакат. Спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у
міжнародным камерцыйным арбітражы.