Праваабаронцы паведамляюць пра суды над людзьмі з псіхічным разладам за абразу Лукашэнкі
Праваабаронцам вядомыя як мінімум два выпадкі, калі людзей, якія пакутуюць на псіхічныя захворванні, судзілі па «палітычных» артыкулах.
![sud_22.jpg sud_22.jpg](/img/v1/images/sud_22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Беларусі за абразу Аляксандра Лукашэнкі судзяць у тым ліку людзей, якія пакутуюць на псіхічныя захворванні, паведамляюць праваабаронцы.
Савецкі суд Гомеля разгледзеў справу па абвінавачанні Вадзіма Фядосава ў абразе Лукашэнкі па ч. 2 арт. 368 КК. Абвінавачаны знаходзіцца ў псіхіятрычнай бальніцы на прымусовым лячэнні са снежня 2021 года ў сувязі з псіхічным разладам.
Згодна з матэрыяламі справы, у лістападзе 2021 года Фядосаў са свайго электроннага адрасу разаслаў па пракуратурах усіх буйных гарадоў зварот з шэрагам сцвярджэнняў датычна Лукашэнкі. У ходзе следства Фядосаў пацвердзіў інфармацыю, якая змяшчаецца ў лісце, і заявіў, што ўсе адказы ён атрымлівае ад «воінаў святла з матрыцы і некаторых іншых крыніц, вядомых толькі яму».
Аналагічная справа разглядалася ў Вілейцы, дзе недзеяздольнага Сяргея Сафарава судзілі за тое, што ён «паглуміўся з партрэта Лукашэнкі, груба размаляваўшы яго».
Паводле reform.by.