За чыгуначныя квіткі па-беларуску!

Усіх неабыякавых заклікаюць беларусізаваць беларускую чыгунку.

5_235.jpg

На сайце «Зручны горад» з'явілася петыцыя за афармленне праязных дакументаў (білетаў) на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній на беларускай мове. Стварэнне петыцыі арганізавана ініцыятывай «Умовы для мовы». 
На дадзены момант беларуская мова адсутнічае на на праязных дакументах (квітках) на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній. Аўтары петыцыі ўпэўнены: рэформу па ўвядзенню квіткоў на беларускай мове неабходна правесці найхутчэй, паколькі для гэтага маюцца не толькі заканадаўчыя і тэхнічныя магчымасці, але і сацыяльна-палітычная запатрабаванасць з боку Рэспублікі Беларусь і беларускага народу.
У петыцыі адзначаецца, што на сайце Беларускай чыгункі, а таксама з дапамогай мабільнага прыкладання «БЧ. Мой цягнік» можна замовіць і раздрукаваць электронны квіток на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній цалкам на беларускай мове. Гэта кажа аб тым, што ў Беларускай чыгункі ёсць як прававыя, так і тэхнічныя магчымасці для афармлення квіткоў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній у касах вакзала цалкам на беларускай мове.
Аўтары петыцыі просяць:
1. Распрацаваць новыя бланкі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній выкананыя на беларускай мове або на двух дзяржаўных мовах Беларусі адначасова, узгодніць іх з Дэпартаментам дзяржзнакаў Міністэрства фінансаў і зарэгістраваць у Дзяржрэестры бланкаў строгай справаздачнасці;
2. Да таго часу, пакуль бланкі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній не будуць выкананыя на беларускай мове або на двух дзяржаўных мовах Беларусі адначасова, узгоднены з Дэпартаментам дзяржзнакаў Міністэрства фінансаў і зарэгістраваны ў Дзяржрэестры бланкаў строгай справаздачнасці, запаўняць дадзеныя бланкі на беларускай мове або на двух дзяржаўных мовах Беларусі адначасова;
3. Забяспечыць тэхнічную магчымасць друку літары “Ў” беларускага алфавіта на бланках праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній якія набываюцца праз сайт Беларускай чыгункі, а таксама з дапамогай мабільнага прыкладання “БЧ. Мой цягнік” і раздрукоўваюцца ў касах вакзалаў. На сённяшні дзень калі імя пасажыра напісанае па-беларуску і змяшчае літару “Ў”, то на квітку літара “Ў” замяняецца на “У”. У той жа час “І” не замяняецца на “И”;
4. На аб’ектах чыгуначнага транспарту пры арганізацыі дзейнасці па абслугоўванні пасажыраў прадугледзіць афармленне праязных дакументаў (білетаў) на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній па змаўчанні на беларускай мове.
Падпісаць петыцыю можна тут.