За «Лукашэначку» Кацярыне Андрэевай ды Ірыне Арахоўскай прысудзілі штрафы
Дзяўчат судзілі за апытанку на расійскія выбары. Сюжэт пра тое, як расіяне ў Беларусі выбіраюць прэзідэнта, выйшаў на "Белсаце" 18 сакавіка: «Мы за Лукашэначку нашага. Ой, прабачце, за Пуціна!»
Журналістка і аператарка атрымалі 35
(857,5 рублёў) і 20 (490 рублёў) базавых велічыняў адпаведна за працу без
акрэдытацыі. Справу разглядаў суддзя Іван Касцян у Цэнтральным судзе Мінску.
Ірыну Арахоўскую і Кацярыну Андрэевау судзілі за апытанку падчас галасавання на расійскіх прэзідэнцкіх выбарах. Менавіта тады адна з рэспандэнтак агаварылася і паведаміла журналістам, што на расійскіх выбарах галасавала «за Лукашэначку». Гэты выраз стаўся папулярным ў інтэрнэце, зрэшты, як і відэа апытання.
Сведка — маёр міліцыі Дзмітрый Шантыр. Кацярына Андрэева хадайнічала пра выклік сведкам прадстаўнікоў МЗС і Міністэрства інфармацыі, каб яны патлумачылі прычыны, чаму «Белсату» не даюць акрэдытацыю. Суддзя ў хадайніцтве адмовіў, патлумачыўшы гэта тым, што пытанне «больш глабальнае».
«Дзяржава сама стварае ўмовы для таго, каб закон аб СМІ не выконваўся. Фактычна, не даючы «Белсату» акрэдытацыю, журналістаў пазбаўляюць права на працу, якое гарантаванае Канстытуцыяй», — заявіла журналістка.
Працэс праходзіў на беларускай мове.
Чытайце таксама:
«Наш — самы прыгожы!»