Пашынян абраны прэм'ер-міністрам Арменіі
Парламент Арменіі абраў лідара апазіцыі Нікола Пашыняна прэм'ер-міністрам краіны.

Нікол Пашынян. Фота: Reuters
За яго прагаласавалі 59 дэпутатаў парламента, піша "Новая газета".
Пашынян абвясціў 8 траўня выходным днём ва ўсёй краіне. Таму сёння армяне сабраліся на плошчы Рэспублікі ў Ерэване і глядзелі жывую трансляцыю пасяджэння парламента і галасаванне.
Нікол Пашынян заклікаў армянаў а 20-й гадзіне выйсці на плошчу святкаваць перамогу.
Паводле euroradio.fm