За некалькі дзён МУС выявіла ў Мінску больш за 500 нелегалаў

Па выніках праведзенай у сталіцы спецаперацыі "Нелегал" з краіны дэпартаваныя 46 іншаземцаў.  



1337139091_ulan.jpg

За парушэнне міграцыйнага заканадаўства, у тым ліку парадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з яе і знаходжання на яе тэрыторыі, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 523 грамадзяніна. У прыватнасці, 1 — з Афганістана, 16 — з Кітая, 16 — з В'етнама, 15 — з Турцыі, 8 — з Ірана. Варта меркаваць, астатнія больш за 400 — грамадзяне краін СНД.

Як распавяла намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Іна Студзенічнік, спецаперацыя праводзілася з 8.00, 30 верасня, да 8.00, 3 кастрычніка, з мэтай процідзеяння незаконнай міграцыі і спынення правапарушэнняў з боку замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Супрацоўнікі службаў і падраздзяленняў Мінскага гарнізона адпрацоўвалі рынкі, гасцініцы, інтэрнаты, чыгуначныя станцыі, будоўлі, а таксама наведалі кватэры і дамы, дзе, па наяўнай інфармацыі, незаконна пражывалі замежнікі.

"Мінск-навіны".