Затрыманы баптысцкі пастар Віталь Чычмароў
Сёння, 19 красавіка, сілавікі прыйшлі з ператрусам да баптысцкага пастара Віталя Чычмарова. Ён затрыманы, паведамляюць праваабаронцы.
Сілавікі ў Мінску
зладзілі ператрус у пастара баптысцкай царквы «Святло Надзеі» Віталя Чычмарова.
Сам пастар быў затрыманы. Магчыма, гэта звязана з сённяшнімі маштабнымі
ператрусамі ў чальцоў незалежных прафсаюзаў.
Віталь Чычмароў працаваў інжынерам на адным з мінскіх прадпрыемстваў. У 2020 годзе пастар быў актыўным удзельнікам прафсаюзнага руху за сумленныя выбары і добрыя ўмовы працы.
Таксама вядома, што Чычмароў уваходзіў у незалежны прафсаюз металістаў, сяброў якога сёння затрымлівалі ў Мінску.