Сяргей Антусевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ
Сяргея Антусевіча затрымалі супрацоўнікі КДБ. Ён патэлефанаваў уначы 20 красавіка сваім блізкім з СІЗА КДБ і паведаміў пра затрыманне.
![photo_2022_04_20_09_44_07.jpg photo_2022_04_20_09_44_07.jpg](/img/v1/images/photo_2022_04_20_09_44_07.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Антусевіч — былы работнік «Гродна-Азот». Каля 10 гадоў кіраваў незалежным прафсаюзам на прадпрыемстве. Цяпер жыве ў Мінску і з'яўляецца віцэ-старшынём Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.
Учора былі таксама затрыманыя іншыя прафсаюзныя актывісты, сярод іх Аляксандр Ярашук, Аляксандр Бухвостаў, Мікалай Шарах, Віталь Чычмараў і, верагодна, іншыя. Дзе знаходзяцца астатнія — пакуль невядома.