Рэдактарку газеты «Новы Час» Аксану Колб затрымалі пасля допыту ў следчым камітэце
У сераду, 20 красавіка, да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі і звезлі яе на допыт. Па абедзе стала вядома, што яе змяшчаюць у ізалятар часовага ўтрымання.
Як паведамілі блізкія Аксаны Колб, група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала сёння ў кватэру, дзе яна жыве. Яны паведамілі, што забіраюць рэдактарку на допыт у Следчы Камітэт.
Каля 15 гадзін 21 красавіка Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ізалятар часовага ўтрымання на тэрмін да 10 сутак. З якой нагоды і па якой справе, па-ранейшаму невядома.
- Аксана Колб узначаліла рэдакцыю газеты «Новы Час» ў 2015 годзе.
- Выхад газеты «Новы Час» спынены ў жніўні 2021 года.
- У кастрычніку 2021 года Аксана Колб і яе намеснік Сяргей Пульша былі дапытаныя следчымі ў межах крымінальнай справы, але засталіся на волі. Адначасова ў іх кватэрах і офісе «Новага Часу» прайшлі ператрусы.
- Сайт novychas.by быў заблакаваны ўладамі ў канцы кастрычніка 2021 года.