Верагодна, затрымана кіраўніцтва «НЧ». Дапоўнена: на свабодзе
Верагодна, затрыманыя галоўная рэдактарка «Новага Часу» Аксана Колб і намеснік галоўрэда Сяргей Пульша.
У прыватнасці, ад раніцы няма сувязі з галоўнай рэдактаркай Аксанай Колб і журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшой.
Як стала вядома ад блізкіх Аксаны Колб, яе павезлі ў СК. Што з Пульшой, пакуль невядома.
Раніцай былі паведамленні пра затрыманне ў бізнэс-цэнтры «Парус» у Мінску, дзе і месціцца рэдакцыя «Новага Часу».
Дапоўнена: пасля заканчэння следчых дзеянняў нашы калегі вызвалены пад падпіску аб неразшалоўванні.