Затрыманы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Андрэй Дзмітрыеў
Сёння раніцай, 12 жніўня, быў затрыманы сустаршыня «Гавары праўду», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Андрэй Дзмітрыеў.

Андрэй Дзмітрыеў з'яўляецца сустаршынёй «Гавары праўду», сябрам аргкамітэта «Нашай Партыі» і дэлегатам «Сходу».
Пакуль не вядома, з якой прычыны і якой структурай ён затрыманы, а таксама дзе ён знаходзіцца, паведамляюць праваабаронцы.
Магчыма, затрыманне Андрэя Дзмітрыева можа быць звязанае з пераследам іншых дэлегатаў «Сходу». Сярод затрыманых па гэтай справе учора — першы старшыня «Сходу», дыпламат Ігар Ляшчэня.