Справа аб «масавых беспарадках». Стала вядома, за што затрымалі экс-амбасадара Ігара Ляшчэню
Экс-амбасадара Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэню затрымалі ў рамках расследавання крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» у Мінску. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Следчы камітэт. Таксама Ляшчэню правяраюць на датычнасць «да здзяйснення дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». З ім праводзяцца следчыя дзеянні.

Фота «Нашай Нівы»
11 жніўня Ігар Ляшчэня трапіў пад «зачыстку» ў
Беларусі ўдзельнікаў віртуальнай платформы «Сход». У Жодзіне сілавікі
прыйшлі да яго з ператрусам, пасля чаго павезлі ў сталіцу. У чацвер стала
вядома, што ён знаходзіцца на Акрэсціна.
Летась Ігар Ляшчэня падтрымаў мірныя пратэсты ў Беларусі,
асудзіў гвалт сілавікоў і падаў у адстаўку. Аляксандр Лукашэнка звольніў яго, а
пасля пазбавіў рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла.
«Сход» мусіў стаць своеасаблівай альтэрнатывай
Палаце прадстаўнікоў. Яго ўдзельнікі шукалі шляхі пераадолення крызісу ў нашай
краіне праз перамовы.
Паводле «Еўрарадыё».