Андрэй Дзмітрыеў адпушчаны на свабоду

Сустаршыня грамадзкага аб’яднання «Гавары праўду!», сябра аргкамітэту стварэння «Нашай партыі», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 году Андрэй Дзмітрыеў адпушчаны на свабоду.

de449498_4cfc_47d7_983b_dd79556e46eb_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.webp

Пра гэта паведаміла агенцтву БелаПАН сустаршыня «Гавары праўду!» Таццяна Караткевіч, адзначыўшы, што пра гэта ёй напісаў сам Дзмітрыеў.

Палітык быў затрыманы сілавікамі сёння ў першай палове дня. Прадстаўнікі якога менавіта ведамства затрымалі Дзмітрыева, а таксама іншыя абставіны па-ранейшаму невядомыя.

Як выказала здагадку раней Караткевіч, затрымліваць Дзмітрыева маглі «тыя самыя, што і працавалі ўчора з дэлегатамі «Сходу».

Андрэй Дзмітрыеў сярод іншага таксама актывіст платформы «Сход». 11 жніўня, паводле інфармацыі праваабаронцаў, прайшлі ператрусы як найменей у 22 актывістаў «Сходу». Паведамлялася, што большасць іх адпусцілі пасля допыту.

Паводле «Свабоды».