Валерый Карбалевіч — пра зачыстку «Схода»: «Метадычна і планамерна, пляцоўка за пляцоўкай»

Палітолаг вызначыў крытэрыі, якімі кіруюцца пры рэпрэсіях.

— Працягваецца зачыстка ўсіх структур грамадзянскай супольнасці, усіх інфраструктур, хоць неяк звязаных з леташнім пратэстам. Проста адразу да ўсіх рукі не даходзяць, таму зачыстка ідзе метадычна і планамерна, пляцоўка за пляцоўкай, — адзначыў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» палітолаг Валерый Карбалевіч, каментуючы хвалю ператрусаў і затрыманняў чальцоў платформы «Сход».

Палітолаг дапоўніў, што крытэрыі зачысткі пазначыў сам Лукашэнка.

— Ці будуць пасля ўсе ціхенька сядзець пад плінтусам, цяжка сказаць. Але, ва ўсялякім выпадку, спроба ліквідаваць усе структуры, якія раней удзельнічалі ці маглі б у будучыні ўдзельнічаць, або, у прадстаўленні ўлад, нейкім чынам датычныя да пратэстаў, да грамадзянскай супольнасці, да ліку праціўнікаў Лукашэнкі, будзе ажыццёўлена.

Крытэрыі зразумелыя. Лукашэнка назваў 85 арганізацый. Усяго лічыцца каля 3 тысяч структур НДА. Сярод іх вялікая колькасць тых, якія ніяк не звязаныя з палітыкай, там «Саюз філатэлістаў» або «Саюз пчаляроў». Гэтых не чапаюць. А вось 85, пра якіх Лукашэнка казаў, яны альбо неяк звязаныя з грамадскай тэматыкай, альбо засвяціліся ў грамадска-палітычнай прасторы, можа, нейкія падпісвалі петыцыі альбо атрымлівалі гранты з-за мяжы.

Вось гэтыя крытэры і бяруць за аснову для іх нейтралізацыі.

А «Сход» — гэта наогул палітычная пляцоўка. Гэта як бы альтэрнатыва ВНС. Гэтую платформу наогул могуць трактаваць як замах на нейкія асновы, — мяркуе Валерый Карбалевіч.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: