Пракурор просіць для палітвязня Сцяпана Латыпава 8,5 гадоў калоніі і 300 базавых штрафу
Абвінавачанне просіць пакараць палітзняволенага жыхара «Плошчы Перамен» Сцяпана Латыпава 8,5 гадамі калоніі і штрафам у 300 базавых, паведамляе «Вясна».
У сераду, 11 жніўня, па справе над Сцяпанам Латыпавым адбываюцца спрэчкі бакоў. Пракурор Уладзімір Рабаў просіць прызнаць Латыпава вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК («Арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»);
ч. 2 арт. 363 КК («Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў»);
ч. 4 арт. 209 («Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры»).
Пракурор запытаў
у суда пакаранне для палітвязня ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на восем
гадоў і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры
300 базавых велічынь. Справу разглядае Аляксандр Воўк.
Нагадаем, Сцяпан
не прызнаў віну ні па адным артыкуле.