Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня затрыманы?
Экс-пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня, які адным з першых сярод дыпламатаў падтрымаў мірныя пратэсты, верагодна, затрыманы.
У сацсетках пішуць, што па месцы жыхарства дыпламата прайшоў ператрус, адзначае «Беларускі партызан».
Нагадаем, Ляшчэня быў першым дыпламатам, які не пабаяўся
стаць на бок народа і публічна падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацый
выбараў. Зараз ён не выходзіць на сувязь.
Магчыма, гэта звязана з яго дзейнасцю на платформе «Сход», дзе ён займае пасаду першага старшыні.
Сёння таксама з ператрусам прыйшлі да многіх іншых дэлегатаў «Схода».
«Сход» — гэта віртуальная платформа, дзе можна
вылучаць сваіх прадстаўнікоў, а таксама іх абіраць. Плануецца, што прадстаўнікі
з усёй краіны — 328 чалавек — змогуць адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў і
ўдзельнічаць у нацыянальным дыялогу. На платформе тэрыторыя краіны разбітая на
віртуальныя ўчасткі, якія адпавядаюць адміністрацыйнаму дзяленню Беларусі.
Кандыдаты ў дэлегаты запаўняюць анкеты і вылучаюцца ад сваіх участкаў.
Галасаванне адбываецца пры дапамозе чат-бота.