Заўтра надыходзіць адвэнт

2 снежня каталікі святкуюць дзень, які пачынае новы царкоўны год.

advent.jpeg


Адэвнт (ад лацінскага adventus — прышэсце) - у каталіцкай царквы літургічны час, які прадвяшчае Нараджэнне Хрыстова і пачынае літургічны (цэркоўны) год.
У 2018 годзе адвент прыпадае на 2 снежня.
Адвент працягваецца ад 23 да 28 дзён і ахоплівае чатыры нядзелі. Пачынаецца - у нядзелю, якая найбліжэйшая да Дню святога Андрэя - 30 лютага. У 2017 годзе пачатак Адвэнту прыходзіўся на 3 снежня. Усе нядзелі адвэнта прыроўніваюцца па сваёй значнасці да вялікіх святаў. Звычай падрыхтоўкі да святкавання Раства быў засведчаны напрыканцы IV стагоддзя, калі Сарагосскі сабор 380 года прадпісаў не прапускаць імшы ні ў адзін дзень з 17 снежня да свята Богаяўлення. Да VI веку на Захадзе шырока распаўсюдзілася практыка падрыхтоўкі да Раства пастом.
Сёння ж Адэвнт у лацінскім абрадзе практычна страціў характар паста, за выключэннем асобных рэгіёнаў. У разуменні каталікоў рымскага абраду Адвент гэта час радаснага чакання і падрыхтоўкі да святкавання Раства.
Паводле news.rambler.ru