Здрада дзяржаве. У Паўла Белавуса — новая крымінальная справа
Супраць Паўла Белавуса, заснавальніка Symbal.by, распачалі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве».
![belavus_pavel.jpg belavus_pavel.jpg](/img/v1/images/belavus_pavel.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Інфармацыя пра новую крымінальную справу супраць Паўла Белавуса з’явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Паўлу па гэтым артыкуле пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Гэта ўжо не першая крымінальная справа ў дачыненні да Паўла. Два месяцы таму стала вядома, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем (артыкул 361-1 КК).
![Павел Белавус даслаў на волю на волю ліст. Палітвязень Павел Белавус: Ізаляцыя ў турме выратоўвае шмат маіх нервовых клетак](/img/v1/images/pavel_belous_696x391.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, культурніцкага менеджара і заснавальніка Symbal.by затрымалі 15 лістапада 2021 года. Спачатку — тройчы на суткі паводле адміністрацыйных спраў, але на свабоду так і не выпусцілі — выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу — удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля выкліку ў міліцыю.