Палітвязень Павел Белавус: Ізаляцыя ў турме выратоўвае шмат маіх нервовых клетак
Павел Белавус, заснавальнік крамы Symbal.by і менеджар культурніцкіх праектаў, даслаў на волю на волю ліст.
У лісце з-за кратаў Павел Белавес распавёў пра свае справы і супакоіў, што «Валадарка — гэта адно з нешматлікых месцаў, якое вытрымала ўсе войны і беды»:
«У меня ўсе добра, трымаюся бадзёра. Гледзячы на тыя падзеі, якія адбываюцца вакол, разумею, што ізаляцыя ў турме выратоўвае шмат маіх нервовых клетак. Ну і наогул трэба нагадаць, што Валадарка — гэта адно з нешматлікых месцаў, якое вытрымала ўсе войны і беды, якія праходзілі праз горад Мінск за апошнія 200 гадоў, якраз з моманту яе пабудовы.
Таму моцна не пережывайце за мяне, бо ў сённяшніх умовах жыхары Валадаркі — гэта моцны інтэлектуальны клуб з пэўнымі абмежаваннямі. Але жыць можна».