Еўрапейскія дыпламаты заклікалі вызваліць беларускіх палітвязняў

У другую гадавіну сфальсіфікаваных выбараў прадстаўнікі Еўрапейскага саюзу і краін-аднадумцаў працягваюць заклікаць беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных, да спынення рэпрэсій дзяржавы супраць грамадства.

photo_2022_08_09_13_31_43.jpg

Гэты заклік падтрымалі прадстаўнікі дыппрадстаўніц ЕС, Аўстрыі, Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі, Германіі, Італіі, Латвіі, Польшчы, Літвы, Румыніі, Славакіі, Швецыі і ЗША.

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 1261 чалавека. Насамрэч іх у беларускіх турмах значна больш.