Хроніка пераследу ў Беларусі за 8 жніўня

Расказваем пра галоўныя падзеі, якія адбыліся сёння ў жыцці краіны.
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


У Барысаве затрымалі былога галоўнага рэдактара «Барысаўскіх навінаў» Анатоля Букаса і яго жонку. Як паведамляе БАЖ, іх выцягнулі з машыны, а ў доме прайшоў ператрус. Меркавана, Букас абвінавачваецца з «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яго жонку адпусцілі.

ГУБАЗіК учыніў разгром у кватэры бацькі журналісткі Аліны Болбас, якога затрымалі сёння. У «пакаяльным відэа» ён кажа, што разам з дачкой «удзельнічаў у мітынгах, дэманстрацыях», а таксама вёў дзённік, дзе апісваў гэтыя падзеі. Сама журналістка ў 2020 годзе з'ехала з краіны.

Палітвязня Мікіту Залатарова, хворага на эпілепсію, пераводзяць з калоніі ў турму строгага рэжыму. На момант затрымання хлопец быў непаўналетнім, яму прысудзілі 5 гадоў выхаваўчай калоніі, а пасля «дакінулі» яшчэ 1,5 года. Сваё васямнаццацігоддзе Мікіта сустрэў за кратамі.

У палітзняволенага Паўла Вінаградава пацвердзілі сухоты, паведаміла яго жонка Святлана. Нядаўна яго перавялі ў спецыялізаваную калонію.

Мікалай Аўтуховіч, які некалькі тыдняў трымаў сухую галадоўку, зноў будзе прысутнічаць на судовых пасяджэннях. Турэмныя наглядчыкі сцвярджаюць, што ён у здавальняючым стане, але родныя вязня паведамляюць, што праз галадоўку ў Аўтуховіча раскладаюцца тканкі нырак.

Палітвязень Мікола Дзядок даслаў з-за кратаў ліст, у якім паведаміў пра ціск з боку наглядчыкаў і пра тое, што ён тыдзень правёў у ШІЗА.

Навіны «экстрэмістаў»: па заяве магілёўскай пракуратуры прызнаная «экстрэмісцкай» кніга Канстанціна Залескага «Героі Люфтвафэ», у якой сабраная інфармацыя пра лётчыкаў германскіх войск часоў Другой сусветнай вайны, а пракуратура Мінска дабілася блакіроўкі сайтаў bеlprauda.соm і sport-podpis.сlub.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: