Жазэп Барэль: Мы не забудзем ахвяр рэжыму Лукашэнкі і яго злачынстваў

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі выступіў з заявай у падтрымку дэмакратычнай супольнасці Беларусі напярэдадні гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.

Жазэп Барэль. Фота: eeas.europa.eu

Жазэп Барэль. Фота: eeas.europa.eu


Упаўнаважаны прадстаўнік аб'яднанай Еўропы па міжнародных сувязях Жазэп Барэль выказаў падтрымку беларусам, якія змагаюцца з нелегітымным рэжымам. У сваёй прамове ён акцэнтаваў увагу на рэпрэсіях, праз якія ў Беларусі ўжо больш за 1200 палітвязняў, а многія прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці былі вымушаныя пакінуць краіну.
ЕС будзе прыкладаць намаганні, каб пакараць усіх вінаватых у парушэннях правоў чалавека, заявіў Барэль, а таксама за падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну.
«Для Еўрапейскага саюза Беларусь і яе мужны народ з'яўляюцца важным еўрапейскім суседам. Мы цвёрда маем намер працягваць выкарыстоўваць наяўныя ў нас інструменты, уключна з далейшымі санкцыямі і ўзмоцненай падтрымкай дэмакратычных правоў беларускага народа. Мы будзем працягваць падтрымліваць народ Беларусі і дэмакратычную, незалежную, суверэнную, квітнеючую і стабільную Беларусь», — так завяршае сваю прамову Вярхоўны прадстаўнік ЕС.