Жыхары Грушаўкі: гэта ўжо трэці пажар на будоўлі, бо п’яныя працуюць (Відэа)

Навабуд у сталічным мікрараёне Грушаўка перажыў ужо тры пажары ды падзенне пад’ёмнага крану. Жыхары раз’юшаныя. Учорашні пажар у навабудзе на праспекце Дзяржынскага ў Мінску было відно нават з Прывакзальнай плошчы. 



20130809_134503.jpg

У нас прыватны дом насупраць — і нікому няма справы, куды б мы ні скардзіліся», — наракае жанчына. 


«Дом будуюць, але пра людзей, якія жывуць побач, ніхто не падумаў. На самым пачатку будоўлі ўпаў пад’ёмны кран. Гэта добра, што ён упаў на той бок, а не на наш», — распавядае іншая жанчына. І дадае, што на месцы навабуду стаяла прыватная хата: «На месцы будоўлі спалілі жанчыну, якая там жыла. Яна крыху выпівала, гэта праўда. Але не высялялася — штосьці не падабалася, пэўна. Дык падпалілі ейны дом!»

9.08.2013: Жыхары Грушаўкі: гэта ўжо трэці пажар на будоўлі, бо п’яныя працуюць

«Я праз гэты дом атрымала інфаркт. Трапіла ў шпіталь. Нас не высялялі, задымілі ўсіх нас», — абураецца сталая спадарыня і пагражае, што калі «прэзідэнцкая камісія» не зоймецца справаю, яны будуць скардзіцца далей, у Расію. 

belsat.eu