Абвешчаныя пераможцы конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна — уручэнне 17 верасня
31 жніўня былі падведзеныя вынікі штогадовага літаратурнага конкурсу, арганізаванага ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і прысвечанага сёлета паэзіі і паэтычнаму перакладу. Журы выбрала 10 фіналістаў — 2 лаўрэаты і 8 дыпламантаў.
У журы конкурсу ўваходзілі: Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Наталля Кучмель, Уладзімір Някляеў.
У намінацыі «Паэзія» лаўрэатам стала Валярына Кустава, у намінацыі «Паэтычны пераклад на беларускую мову» — Алесь Емяльянаў-Шыловіч.
Дыпламанты ў намінацыі “Паэзія” (у алфавітным парадку): Яна Мацюшава, Аліса Мініна, Анхела Эспіноса Руіс, Ганна Станіславенка.
Дыпламанты ў намінацыі “Паэтычны пераклад”: Яўгенія Асколкава, Ганна Комар, Аляксей Лабоцкі, Арцём Сітнікаў.
Урачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў адбудзецца 17 верасня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а).
Пачатак у 18.30. Уваход вольны