“Адкрывай Беларусь — адкрывай Еўропу”

3 сакавіка прадстаўнікі дыскусійна-аналітычнай супольнасці “Ліберальны клуб сабралі журналістаў у мінскім гатэлі “Еўропа, каб абвесціць пра старт
“Show Belarus — Show Europe — супольнай культурнай кампаніі, якая аб’яднае дзеля культурнага абмену арт-колы Беларусі, Германіі, Літвы, Партугаліі,
Швецыі, Эстоніі.

3 сакавіка прадстаўнікі дыскусійна-аналітычнай супольнасці “Ліберальны клуб сабралі журналістаў у мінскім гатэлі “Еўропа, каб абвесціць пра старт “Show Belarus — Show Europe — супольнай культурнай кампаніі, якая аб’яднае дзеля культурнага абмену арт-колы Беларусі, Германіі, Літвы, Партугаліі, Швецыі, Эстоніі.

У межах праекту цягам 2011 года 35 беларускіх творцаў наведаюць розныя гарады Еўропы з культурнымі акцыямі, выступамі, выставамі і іншай дэманстрацыяй таго, чым ёсць мастацтва сучаснай Беларусі — кожную групу складзе 1 музычны калектыў (або 5 музыкаў), 1 мастак і 1 фатограф. Адпаведна, у 2012 годзе 35 творцаў з розных еўрапейскіх краінаў наведаюць Беларусь са сваімі праектамі. У выніку праект ахопіць пляцоўкі 11 гарадоў: Бабруйска, Вільнюса, Валожына, Дрэздэна, Лісабона, Мінска, Нясвіжа, Пінска, Полацка, Рэчыцы, Стакгольму і Тарту. У кожным з іх пройдуць сумесныя канцэрты, выставы і майстар-класы. У 2012-м партугальцы, шведы, літоўцы, эстонцы і немцы наведаюць беларускія гарады.

Спіс беларускіх гарадоў, якія прымуць еўрапейскі фэст, пакуль не канчатковы. Адзін з арганізатараў канферэнцыі Яўген Прэйгерман прызнаўся, што дамоўленасці з мясцовымі ўладамі заяўленых гарадоў няма — праграму папярэдне ўхвалілі адно прадстаўнікі Міністэрства культуры (хоць ніхто з чыноўнікаў Мінкульту на гутарку з журналістамі так і не з’явіўся). Але паколькі гэта аддалены этап праграмы, яго пакінулі “на потым. Галоўнае — дамовіліся з Еўропай. Першы візіт беларускіх творцаў запланаваны на чэрвень гэтага года ў партугальскі гарадок Азаруджа.

Адной з мэтаў праекту, заявілі прадстаўнікі “Ліберальнага клубу, было прыцягненне ўвагі да візавай сітуацыі ў Еўропе, агітацыя за спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрапейскімі краінамі: “Добра, што гэты працэс пачаўся незалежна ад нас, але адначасова з нашай кампаніяй, — зазначыў Прэйгерман. І гэта яшчэ не ўсе цуды інтэграцыі, на якія здольныя арт-менеджары “там і асабліва “тут. Прынамсі, у “Ліберальным клубе вельмі спадзяюцца на “год прадпрымальнасці, абвешчаны сёлета беларускімі ўладамі.

Хто з творцаў будзе прадстаўляць Беларусь? Гэта яшчэ не вырашана. Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе могуць музыкі, мастакі, фатографы і любыя іншыя творцы (апроч літаратараў). Заяўка падаецца ў адвольнай форме на беларускай, рускай або англійскай мовах.

Падрабязней аб праекце “Адкрывай Беларусь — адкрывай Еўропу расказвае сайт кампаніі http://showbelarus.eu/

----------------------------------------------------------------

УВАГА, КОНКУРС

Каб стаць удзельнікам праекта, адпраўце заяўку на konkurs@showeurope.by.

 Заяўка павінна ўключаць:

-    інфармацыю пра прэтэндэнта

-    кароткі адказ на пытанне “Чаму менавіта вы падыходзіце для праекта?

-    найлепшыя ўзоры вашых твораў

Усе выдаткі, злучаныя з удзелам у праекце, пакрываюцца арганізатарамі!

Прэтэндэнтаў будзе ацэньваць міжнароднае журы, якое будуць кансультаваць незалежныя эксперты ва ўсіх трох абласцях мастацтва: музыцы, жывапісе і фатаграфіі. У склад журы ўвойдуць прадстаўнікі кожнай з шасці грамадскіх арганізацый, адказных за правядзенне праекта.

 Галоўнымі крытэрамі пры адзнацы прэтэндэнтаў стануць: жаданне і здольнасці артыстаў спрыяць міжкультурнаму дыялогу, іх творчы патэнцыял і нестандартнасць творчага падыходу.

 Прыём заявак на ўдзел у праекце “Адкрывай Еўропу — Адкрывай Беларусь доўжыцца да 20 сакавіка 2011 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: