«Адзін дома 2» — упершыню па-беларуску
Суполка Futubela Crew падрыхтавала калядны падарунак для аматараў кіно, пераклаўшы камедыю «Адзін дома-2».

Самы маленькі герой Амерыкі на навагоднія святы гэтым разам апынаецца ў Нью-Ёрку. У яго дастаткова грошай і крэдытных картак, каб ператварыць Вялікі Яблык у пляцоўку для гульняў. Ягоныя знаёмцы
— жулікі Гэры і Марв — збеглі з турмы і таксама апынуліся ў Нью-Ёрку. Новыя пасткі ўжо чакаюць бандытаў… Фільм можна паглядзець тут
«Мы хацелі зрабіць падарунак гледачам да Новага года і Калядаў, — расказваюць прадстаўнікі суполкі. — На першую частку было шмат станоўчых водгукаў, яна разышлася
паспяхова — у сацыяльных сетках, на торэнтах, добра куплялі і выданне на DVD».
На Захадзе прагляд серыі фільмаў «Адзін дома» стаў каляднай традыцыяй.
«Вельмі хацелася б, каб у нас з'явілася свая добрая Калядная класіка, — кажуць перакладчыкі. — Спадзяемся, гэта чакае нас у будучыні. Мы будзем далей займацца
перакладамі».
nn.by