Alina Orlova прадставіць на “Be2gether” новы альбом

Зорка літоўскай сцэны Аліна Арлова рыхтуе прэм’еру – гледачы фестывалю "Be2gether", які адбудзецца 25-27 чэрвеня каля замка Нарвілішкi, першымі пачуюць песні з яе новага альбому і пабачаць яе новую канцэртную праграму.

“Мне яшчэ не даводзілася прымаць удзелу ў фестывалі “Be2gether. У гэтым годзе вельмі добрая музычная праграма і наогул на гэты момант я б назвала гэты фестываль найбольш перспектыўным у Літве. Зраблю ўсё магчымае, каб і мой выступ на ім быў асаблівым, – гаворыць спявачка.

e113bb92c69391dd39e2488f9f588382.jpg

На фестываль Аліна Арлова прыедзе разам з гуртом, а суправаждаць іх выступ будуць візуалізацыі мастака Рудольфа Лявуліса. Адмыслова для новага альбома, які патрапіць у продаж у ліпені, на відэа зняты людзі і іх эмоцыі. Па словах спявачкі, менавіта гэтыя рэчы з’яўляюцца найбольш істотнымі ў яе творчасці.

"Я зараз якраз еду ў цягніку, слухаю песні з новага альбома і думаю… Адчуванне, як перад іспытам альбо, нават дакладней, перад пачаткам новага этапу. Альбомы не нараджаюцца на адным дыханні, проста зачыніўшыся ў студыі. Гэты альбом ствараўся цягам двух гадоў, увесь час ён быў са мной, быў часткай мяне", – прызналася Аліна Арлова.
Аліна Арлова (сапраўднае прозвішча – Арлоўская) – 21-гадовая спявачка з Літвы. Спявае на рускай, літоўскай, англійскай мовах. У 2008 годзе прэзэнтавала дэбютны альбом “Laukinis uo dingo (літоўскі каламбур: можна прачытаць як “Дзікі сабака дынга або як“Дзікі сабака знік). Новы альбом, рэліз якога запраланваны на восень 2010-га году, назвы пакуль не атрымаў. Жанр песняў Арловай крытыкі вызначаюць як “псіхафолк. З дапамогай піяніна і голасу яна стварае кранальныя, лёгкія, праніклівыя кампазіцыі, якія прыводзяць у экстаз аматараў добрай музыкі з ўсёй Еўропы.

Першы сінгл "ilkas" ("Шоўк") з новага альбома можна паслухаць на MySpace  Аліны Арловай. 

Усяго на фестывалі "Be2gether" выступіць каля 50 выканаўцаў з усяго свету.

Падаць на візы можна да 17 чэрвеня
Для падачы дакумэнтаў у амбасаду кожны квіток трэба зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязная інфармацыя пра візы на сайце b2g.soundline.by.
Квіткі: групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс. руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасьведчаньні), для астатніх — 250 тыс. руб. У продажы ў грамадзкіх распаўсюднікаў, а таксама праз сыстэму TicketPro. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96. 
Бясплатныя візы выдаюцца толькі па набытых у Беларусі квітках.