Беларуская мафія палюе за галівудскімі зоркамі

У цудоўнай Венецыі беларуская мафія пераследуе Джоні Дэпа і Анджаліну Джолі. Вынікі для мафіі будуць несуцяшальнымі.



Карціна Фларыяна фон Данэрсмарка «Турыст» — паўтор французскай стужкі Жэрома Саля «Няўлоўны». Як і ў арыгінале, прыгажуня, закаханая ў махінатара,
спакушае выпадковага чалавека, каб навесці гангстэраў і паліцыю на фальшывы след.



У цудоўнай Венецыі беларуская мафія пераследуе Джоні Дэпа і Анджаліну Джолі. Вынікі для мафіі будуць несуцяшальнымі.

Карціна Фларыяна фон Данэрсмарка «Турыст» — паўтор французскай стужкі Жэрома Саля «Няўлоўны». Як і ў арыгінале, прыгажуня, закаханая ў махінатара, спакушае выпадковага чалавека, каб навесці гангстэраў і паліцыю на фальшывы след.

Але ў стужкі Данэрсмарка свае адметнасці. Нямецкі рэжысёр праславіўся суворым фільмам пра Штазі «Жыццё іншых». У «Турысце» Данэрсмарк з радасцю гуляецца ў таямніцы, сакрэтныя аперацыі і згубныя пасткі, якія выглядаюць зусім не змрочна (у Злучаных Штатах гэты трылер увогуле ўспрымаюць як камедыю).

Другая зачэпка фільма — дуэт слынных галівудскіх акцёраў. Джоні Дэп і Анджаліна Джолі сустрэліся на здымачнай пляцоўцы ўпершыню. Прыгажуня Анджаліна добра адчувае сябе на венецыянскіх вулачках, а Джоні Дэп з ахайнай дасціпнасцю грае правінцыйнага матэматыка, які трапіў у прыгоды.

Але для беларускай публікі асаблівая нечаканка — беларуская гутарка гангстэраў. Шафападобныя злыдні гавораць па-беларуску без усялякага акцэнту. Магчыма, так яно ад пачатку і сталася ў Галівудзе. А магчыма, гэта падарунак расійскіх братоў, якія пераагучылі стужку.

У любым выпадку, амерыканскі фільм з французскага арыгіналу — адзіны выпадак, калі можна пачуць беларускую гаворку на кінаэкране.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: