Беларусы перамаглі на музычным фэсце ў Польшчы
Беларускамоўны рок-гурт з Брэста Landau заняў першае месца на польскім фестывалі.
У нядзелю завяршыўся VIII Фестываль імя Міры Кубасіньскай «Вялікі агонь» (Wielki Ogień) у горадзе Астравец Свентакшысцкі. Галоўную ўзнагароду атрымаў малады брэсцкі калектыў
Landau, які паўстаў пяць гадоў таму, піша сайт wiadomości24.pl.
У двухдзённым мерапрыемстве прынялі ўдзел 12 гуртоў з Польшчы, Беларусі і Украіны. У выніку журы вырашыла аддаць галоўны прыз у 7000 злотых (2,3 тысячы даляраў) берасцейцам, якія выконваюць свае
песні на беларускай і англійскай мовах.
Варта адзначыць, што гэта не першая група з Беларусі, якая перамагла на дадзеным фестывалі — у 2012 годзе яго выйгралі даволі вядомыя рокеры з Мінска The Toobes.