Сёння, 18 ліпеня, пачынаецца “Басовішча–2014”
Фестываль музыкі маладой Беларусі працягнецца два дні ў памежным мястэчку Гарадок у Польшчы.
![20140718_basowiszcza.jpg 20140718_basowiszcza.jpg](/img/v1/news/full/20140718_basowiszcza.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На фэсце можна будзе пачуць Znich, Krama, Re1ikt, :B:N:, "Тлушч", Лявона Вольскага, Nizkiz, IQ48 ды іншых музыкаў. Адзначым, што сёлета фэст адбываецца 25-ы раз.
Фестываль "БАСовішча" праводзіцца штогод на лясной палянцы Борык у мястэчку Гарадок непадалёк ад беларускай мяжы. Гэта найбуйнейшы і найстарэйшы фестываль беларускай рок-музыкі. Яго назва паходзіць ад скарачэння БАС (Беларускае аб'яднанне студэнтаў Польшчы) — нязменных арганізатараў фэсту.