Эмір Кустурыца стане галоўным рэжысёрам Цэнтральнага тэатра расійскай арміі
Эмір Кустурыца прыняў прапанову міністра абароны РФ Сяргея Шайгу заняць пасаду галоўнага рэжысёра Цэнтральнага тэатра расійскага войска, паведамляе РІА «Новости».

Сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца
Сербскага рэжысёра і кіраўніка расійскага абароннага ведамства звязваюць даўнія сяброўскія адносіны. У 2020 годзе па запрашэнні Шайгу ён прыязджаў у Маскву на парад Перамогі. За два гады да гэтага Кустурыца прысвяціў міністру абароны РФ песню «Камандантэ» — як «галоўнаму ідэйнаму натхняльніку вайсковых міжнародных гульняў».
Эмір Кустурыца — уладальнік дзвюх «Залатых пальмавых галін» Канскага кінафестывалю за фільмы «Тата ў камандзіроўцы» і «Андэрграўнд».