Фільм беларускага рэжысёра пра пратэсты трапіў у праграму прэстыжнага кінафестывалю
Гэты кінафорум лічыцца адной з галоўных падзей у сусветнай дакументалістыцы.
Фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна «Кураж» ( «Смеласць»), прысвечаны пратэстам у РБ у жніўні 2020-га, адабраны ў праграму IDFA — аднаго з найбуйнейшых у свеце фестываляў дакументальнага кіно (штогод праводзіцца ў Амстэрдаме).
Аляксей Палуян падзяліўся гэтай прыемнай навіной на старонцы ў Фэйсбуку.