Гурта ATESTA выпусціў новы кліп
Хуліганская готыка з элементамі сарказму і самаіроніі, — так характэрызуюць музыкі свой новы твор.
Гурт ATESTA існуе з восені 2018-га году і за гэты час паспеў выпусціць ужо чатыры відэа. Цікава, што гурт паўстаў пры дапамозе бацькоў спявачкі Ульяны як адказ на пажаданне заняцца рок-музыкай. Кавер-версія песні Дэйва Мэцьюза была асобна адзначаная спявачкай і педагогам Ірэнай Катвіцкай падчас удзелу ў конкурсе "Заспявай".