«Валёначак святога Мікалая» ад Вайцюшкевіча (відэа)

Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом «Разбітае сэрца пацана» прэзентавалі святочную кампазіцыю ў стылі фа́ду «Валёначак святога Мікалая».

valenak.jpg

Песня і відэа атрымаліся сапраўды атмасфернымі. 

— Кожны год мы з паэтам Уладзімірам Някляевым робім музычны падарунак нашым слухачам у выглядзе каляднай песні. Гэтым годам мне падалося, што яна павінна прагучаць з такімі партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у стылі фа́ду, сальсы. Таксама захацелася сумясціць сваю сур’ёзнасць з троху гумарыстычным вобразам гурта РСП, з чаго атрымаўся такі дуэт, — распавёў Зміцер.
Рэжысёрам кліпа выступіў Сяргей Торбік.


Канцэрт 7 студзеня пад назвай “На Каляды” працягне традыцыю святочных лірычных імпрэзаў для ўсёй сям’і. У першым аддзяленні прагучаць тэматычныя святочныя кампазіцыі, у другім — найлепшыя песні з розных альбомаў. 

valenak2.jpg