«Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra» прэзентуюць у Мінску новы альбом

12 снежня ў клубе «Бругге» адны з самых яскравых прадстаўнікоў айчыннага арт- і фольк-року — «Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra» — зладзяць канцэрт-прэзентацыю свайго новага альбома «Стрэчанне»! Таксама, акрамя песень з новага альбома ды твораў з папярэдняй кружэлкі, можна будзе пачуць і творы-прэм’еры.

vadan.jpg

Стрэчанне (ці Грамніцы) — падзея, якая ў беларускай традыцыйнай культуры ўспрымаецца не толькі як рэлігійнае свята, але і як першая сустрэча зімы з вясной. Напрыклад, людзі вераць, што менавіта ў гэты час можна пачуць першы гром, які выступае прадвеснікам абуджэння зямлі. Канцэпцыя альбома якраз і адлюстроўвае гэты пераход ад холаду да цяпла, ад язычніцкай жорсткасці да светлай узнёсласці, ад казак да рэальнасці, ад мінулага да сучаснасці.
Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra — унікальны для Беларусі калектыў з адметным інструментальным складам, які ў сваёй творчасці абапіраецца як на «залаты век» рок-н-рола, арт- ды прагрэсіў-рок, так і на здабыткі народнай музычнай культуры ды еўрапейскай музыкі эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока. На гэтым субстраце вырастае музыка, якую некаторыя акрэсліваюць як «менестрэль-рок», альбо «фэнтэзі-рок».
«Стрэчанне» — гэта глыбокія якасныя тэксты, прыгожая музыка, прафесійныя аранжыроўкі. Гэта вынік карпатлівай двухгадовай працы. Гэта музыка, пад якую можна і танчыць, і думаць. Гэтая музыка кранае любога, хто чуе яе.

vadan_2.jpg

12 снежня, клуб «Бругге» (Партызанскі праспект, 6а), 20.00

Квіткі можна замовіць тут.
Інфалінія, замова квіткоў афлайн — +375296671506
Спасылкі на альбом:
https://vadanosava.bandcamp.com
https://soundcloud.com/kaciarynavadanosava/sets/vgt96l0mlsfh