Канец словаў: пра праект

«Вечны» каляндар «Канец словаў» — прэцэдэнт комплекснай прамоцыі беларускай літаратуры праз аранжыроўку актуальных тэкстаў гламурным візуальным шэрагам з элементамі ню.

«Канец словаў» можна разумець па-рознаму — як вычарпанасць творчага акту, перспектыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам — той прасторы, дзе ў галовах з’яўляюцца словы.



f2201f5191c4e92cc5af043eebfd0946.jpg

«Вечны» каляндар «Канец словаў» — прэцэдэнт комплекснай прамоцыі беларускай літаратуры праз аранжыроўку актуальных тэкстаў гламурным візуальным шэрагам з элементамі ню.
«Канец словаў» можна разумець па-рознаму — як вычарпанасць творчага акту, перспектыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам — той прасторы, дзе ў галовах з’яўляюцца словы.
Фатографы арт-календару: Андрэй Шчукін і Дзяніс Нядзельскі.
12 месяцаў:
СТУДЗЕНЬ — Віктар Шалкевіч
ЛЮТЫ — Віталь Рыжкоў
САКАВІК — Юрась Барысевіч
КРАСАВІК — Севярын Квяткоўскі
ТРАВЕНЬ — Анатоль Івашчанка
ЧЭРВЕНЬ — Андрэй Такінданг
ЛІПЕНЬ — Андрэй Хадановіч
ЖНІВЕНЬ — Сяргей «Пістончык» Прылуцкі
ВЕРАСЕНЬ — Андрэй Адамовіч
КАСТРЫЧНІК — Усевалад Сцебурака
ЛІСТАПАД — Ілля Сін
СНЕЖАНЬ — Лявон Вольскі
А таксама Валянцін Акудовіч (на вокладцы)
Удзельнікі пра праект:
Юрась Барысевіч: «Я пагадзіўся на ўдзел таму, што вырашыў прынесці мужчынскае цела ў ахвяру жаночаму воку. Менавіта такі варыянт мне і прапанавалі, экстрэмальны — узімку голым паздымацца… Я не страшыўся мерзнуць. І нельга сказаць, што я быў ужо зусім голым. У мяне быў абутак — балея з цэментам. А з вопраткі ў мяне была рыдлёўка».
Анатоль Івашчанка: «Я не лічу гэта хуліганcтвам. Магчыма, калі б мы пазавалі зусім голымі ці калі б мы былі дзяўчатамі — гэта было б па-хуліганcку».
Севярын Квяткоўскі: «Ідэя для нашага псеўдапурытанскага грамадства досыць хуліганская. А я люблю хуліганіць — інтэлектуальна, творча. І таму я з радасцю далучыўся. Я не эксгібіцыяніст. Але калі часам можна эпатаваць публіку, з задавальненнем гэта раблю».
Сірошка Пістончык: «У гэтым німа ні рэвалюцыі, ні правакацыі — эта проста жэст, сваеабразнае запрашэнне да разгавора на балезненыя цемы. (…) У голава ліціратара наліцо дадатковае аружые у барбе з пурытанствам і ліцамерыем».
Віталь Рыжкоў: «Падчас фотасесіі я думаў пра тое, што гэты чалавек, з якога мяне малявалі, ад нечага памёр. І гэтыя чорныя кропачкі на лёгкіх, і гэтыя ненатуральных — відаць, мёртвых — колераў унутраныя органы… У мяне бодзі-арт з дыягназам. Толькі я не ведаю — з якім».
Ілля Сін: «Я адразу ўсведамляў, што гэта будзе не проста прыгожая выява, але — адлюстраванне маіх ідэяў. Тое, што можна пабачыць у календары, не столькі фотапартрэт, колькі своеасаблівая мастацкая акцыя, якая называецца «Апаганьванне іконы». Фота — тая форма, у якой гэта акцыя ўвасобілася».
Андрэй Хадановіч: «У Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны. Калі літаратары — святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца — адзіны жывы атрыбут, які ва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана «сваё».
Прэс-канферэнцыя
16 чэрвеня (аўторак) а 14.00 у кавярні «GRIP» (будынак к/т «Перамога», вул. Камсамольская, 19) адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды выхаду арт-праекту.
Удзел возьмуць: аўтары праекту Марыя Мартысевіч, Дар’я Сітнікава і Максім Жбанкоў, фатограф Андрэй Шчукін, а таксама ўдзельнікі праекту — паэт Віталь Рыжкоў і літаратар Севярын Квяткоўскі.
Акрэдытацыя для журналістаў на прэс-канфэрэнцыю паводле папярэдняга запісу да 12.00 16 чэрвеня:
maryjka.m@gmail.com, +37529 640-46-79 (Марыя Мартысевіч)
avakintis@gmail.com, +37529 673-35-02 (Дар’я Сітнікава)