Папа Рымскі прапануе змяніць тэкст малітвы «Ойча наш»

Папа Рымскі Францыск выказаўся за змяненне малітвы "Ойча наш", бо лічыць яе пераклад правакацыйным.

470d36c300000578_5155405_new_words_pope_francis_said_the_roman_catholic_church_should_ado_m_58_1512661009653.jpg


На думку пантыфіка, зыходзячы з перакладу малітвы на ангельскую і шэраг іншых моў, можна падумаць, што "Бог выбірае, ці ўвесці нас у спакусу ці не", піша dailymail.co.uk.
"Гэта нядобры пераклад, таму што робіць намёк на тое, што бог правакуе на спакусу", — заявіў Папа Рымскі.
Папа Францішак нагадаў, што ў Францыі ўжо памянялі тэкст малітвы, які цяпер абвяшчае "ня дазволь нам паддацца спакусе". У такім перакладзе віна ў спакушэнні ляжыць на чалавеку, адзначыў кіраўнік Ватыкана.
Паводле Евангелля, малітву "Ойча наш" даў сваім вучням Ісус Хрыстос у адказ на просьбу навучыць іх малітве. На мове арыгіналу малітва страчаная, і самыя старажытныя тэксты з ёй, якія захаваліся, напісаны на старажытнагрэчаскай кайнэ.