Пра Польшчу ў Другой сусветнай вайне ў часопісе “Arche” — 9 кастрычніка

Прэзентацыя спецыяльнага выпуску беларускага гістарычнага часопіса адбудзецца ў пятніцу, 9 кастрычніка, у 18:00 у галерэі “Ў” у Мінску па ініцыятыве Пасольства Польшчы.



arche_5_2015_1.jpg

У выпуску „ARCHE” пад назвай “Польшча ў Другой сусветнай вайне”, выдадзеным з нагоды 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, змешчаны артыкулы польскіх і беларускіх гісторыкаў, прысвечаныя ваеннай ролі палякаў і беларусаў, якія змагаліся на ўсіх франтах.

Акрамя таго, у выпуску змешчаны тэматычныя карты, невядомыя фотаздымкі і ілюстрацыі. Аб’ектыўнае прадстаўленне агульнай гісторыі робіць выпуск “Польшча ў Другой сусветнай вайне” важным голасам гісторыкаў у дыскусіі аб гэтым перыядзе.

У рамках прэзентацыі будзе таксама прадстаўлена кніга аднаго з аўтараў спецыяльнага выпуску часопіса „ARCHE”, гісторыка Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.”.

Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў прэзентацыі, уваход вольны.

Месца: Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” , Пр. Незалежнасці, 37a

Паводле прэс-службы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску