РПЦ супраць «Сімпсанаў»
Прадстаўнікі РПЦ выказаліся, што амерыканскаму мультсерыялу «Сімпсаны» неабходна прысвоіць катэгорыю 18+ з-за новага эпізоду, у якім галоўны герой Гамер Сімпсан ловіць пакемонаў у храме.
Пра гэта паведамляе ТАСС.
У СМІ з'явілася інфармацыя аб выхадзе 19 эпізоду 28 сезону мультсерыяла "Сімпсаны", у якім Гамер Сімпсан, як і іншыя жыхары Спрынгфілда, гуляе ў Peekimon Get (аналаг гульні Pokemon Go) і пачынае шукаць віртуальных жывёл у самых розных месцах. У адным эпізодзе лаўцы "пакемонаў" заходзяць у царкву прама падчас службы.
Магчыма, аўтараў эпізоду натхніў вядомы судовы працэс над блогерам з Екацярынбурга Русланам Сакалоўскім, якога абвінавачваюць у экстрэмізме і патрабуюць пасадзіць на тры з паловай гады за лоўлю пакемонаў у храме.
Па словах іераманаха РПЦ Макарыя, ад прагляду новага эпізоду "Сімпсанаў" варта засцерагчы дзяцей, так як дадзеная інфармацыя можа "пахіснуць іх маральныя асновы". На яго думку, папулярнасць "Сімпсанаў" будуецца на уродстве персанажаў.
Паводле яго слоў, паказ новай серыі "Сімпсанаў" можа справакаваць расійскую моладзь на лоўлю пакемонаў у храме, таму святар прапанаваў павялічыць узроставы цэнз для гэтага мультсерыяла. Дзейны ўзроставы цэнз у "Сімпсанаў" 16+.
Прадстаўнік біблейска-багаслоўскай камісіі РПЦ протаіерэй Андрэй Новікаў лічыць, што зараз праз мэдыякантэнт ажыццяўляецца "магутная прапаганда", у тым ліку і праз прадукцыю Галівуду. "Зараз шэраг медыяпрадуктаў накіраваны на прапаганду фальшывых каштоўнасцяў, напрыклад, у фільмах і нават мультфільмах сталі масава з'яўляцца героі з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй", — сказаў святар.
На яго думку, мэта дадзенай прапаганды — разбэсціць грамадства, у тым ліку і на тэрыторыі Расіі. "Таму трэба ўзмацніць кантроль за медыяпрадуктам", — сказаў Новікаў.