StereoForum: сустрэча герояў культуры Беларусі і Украіны
Беларуска-украінскі фэст StereoForum 17-19 сакавіка прадставіць культуры дзвюх краін.
Будзе паказаная кінаверсія спектаклю «Мая Мікалаеўка», па якому быў зняты фільм-пераможца Berlinale 2017, кароткі метр фестывалю Wiz-Art і відэапаэзія з Украіны. Лекцыя «Украінская новая драма» падрыхтуе да міжнароднай чыткі п’есы, а удзельнікі ініцыятываў «ГаліціяКульт» і PoetryMail раскажуць пра масты паміж рэгіёнамі. Пройдуць сустрэча з аўтарам кнігі-даследавання савецкіх манументальных мазаік в Украіне і выступ паэтаў дзвюх краінаў у суправаджэнні музыкі і відэа. Самы сок сучаснай культуры!
Арганізатары так каментуюць назву і планы: «Форум пачаўся з пошука стэрэатыпаў, якія існуюць у двух народаў адносна адзін аднаго. У працэсе стала зразумела, што тэма стэрэатыпаў не заўсёды прадуктыўная і часта контраргументы да адной аблуды толькі ствараюць новыя. Само слова “стэрэатып”і праца са стэрэатыпамі выводзяць нас на слова “стэрэа”. Два меркаванні, як два канала гуку маюць сэнс і гучаць правільна толькі разам. Два палюсы, якія заўжды разам. Гэта першы досвед, у планах — штогадовы форум у абласных цэнтрах Беларусі».
Першая частка адбылася ў Харкаве ўвосень 2016 года, калі творчая каманда з Беларусі завітала на форум «ПогранКульт: ГаліціяКульт». Беларускія культрэгеры прыядналіся да асноўнай праграмы, прэзентавалі свае праекты і арганізавалі кінапаказ. Форум — частка праграмы Tandem, якая болей за 5 год арганізуе абмены ў Еўропе. Арганізатары — Dofa Fund і цэнтр культурнага мэнэджмэнту “Гефіра”. У Беларусі праграма Tandem прадстаўленая ўпершыню ў сваёй гісторыі.
Мы так даўно прызвычаіліся бачыць беларуска-ўкраінскія зносіны як дыялог, што згубілі момант, калі ён стаў суцэльным наратывам. Адзіным полем культурных герояў, міфаў, прымхаў. Адзіным стэрэасігналам! Падключайцеся!
Праграма форуму
17 сакавіка 17.00 / Прэзентацыя Львоўскай кінакамісіі і лепшых працаў фэста WizArt
17 сакавіка 21.30 / Angie, Baisan, Buben, Naruszewicz, актуальная відэапаэзія ў суправаджэнні легендарных імправізатараў + прэзентацыя ініцыятывы Poetry mail
18 сакавіка 13.30 / Скайп-лекцыя Анастасіі Галаўненка “Украінская новая драма”
18 сакавіка 15.00 / Чытанне п’есы “Твари проклятые” (18+) Яўгена Маркоўскага (Украіна), рэжысёр - Сяргей Анцэлевіч (Беларусь)
18 сакавіка 19.00 / Кінаверсія спектаклю "Мая Нікалаеўка", па якому быў зняты фільм «Школа №3». Наталля Варажбіт пра спектакль, фільм і “Тэатр перасяленца”.
19 сакавіка 12:00 / Сустрэча з фатографам Яўгенам Нікіфаравым і прэзентацыя кнігі «Декомунізовані: українські радянські мозаїки»
@page { margin: 0.79in }
p { margin-bottom: 0.1in; direction: ltr; line-height: 120%; text-align: left; orphans: 2; widows: 2 }
a:link { color: #0000ff }