Турцыя забараніла караблям наведваць Крым

Турцыя забараніла сваім судам наведваць анексаваны Расіяй Крым. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман падчас візіту ў Турцыю, перадае прэс-служба украінскага ўрада.

Уладзімір Гройсман і прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым. Фота: Уладзімір Гройсман / Facebook

Уладзімір Гройсман і прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым. Фота: Уладзімір Гройсман / Facebook

Кіраўнік урада лічыць, што гэта вельмі трывалы сігнал.

"Сёння ў дзень візіту мы атрымалі ноту аб забароне любым турэцкім караблямсудам наведваць акупаваны Крым. Гэта вельмі трывалы сігнал", — падкрэсліў кіраўнік украінскага ўрада.

У сваю чаргу, прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым запэўніў Уладзіміра Гройсмана, што Турцыя падтрымлівае Украіну, яе тэрытарыяльную цэласнасць і асуджае анексію Крыма.

На мінулым тыдні стала вядома, што ў Турцыі перасталі прымаць караблі з Крыма. Нават турэцкім паромам, якія прыбылі з Севастопаля, не даюць прышвартаваўся. СМІ канстатавалі, што марскі гандаль паміж Крымам і Турцыяй спынены.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган неаднаразова заяўляў у нязменнасці пазіцыі Анкары наконт статусу Крыма як ўкраінскай тэрыторыі.

Паводле Корреспондент.net