Еўрасаюз працягнуў санкцыі супраць Расіі
Санкцыі падоўжаныя супраць 150 чалавек і 37 арганізацый за пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

ЕС працягнуў на паўгады санкцыі супраць 150 чалавек і 37 арганізацый з Расіі і Украіны, уведзеныя з-за пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, перадае korrespondent.net.
"Санкцыі супраць Расіі і сепаратыстаў ва Украіне цяпер прадоўжаны. Памерлі сепаратысты Цыпкалаў і Паўлаў, вядомы як "Матарола" выдаленыя (са спісу, — рэд.)", — напісаў спецыяльны карэспандэнт “Радыё Свабода” Рыкард Йозвяк ў Twitter.
Днямі міністр замежных спраў РФ заявіў, што Расія не просіць Захад пра зняцце санкцый.
А прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што санкцыі супраць Расіі захаваюцца яшчэ надоўга.