Асуджаная за SMS Аксана Севастыдзі выйшла на свабоду

Аксана Севастыдзі, асуджаная за SMS аб перасоўванні ваеннай тэхнікі ў Сочы, пакінула СІЗА «Лефортава» ў Маскве.

Расійскія танкі на дарозе з Тбілісі ў Горы ў жніўні 2008 года

Расійскія танкі на дарозе з Тбілісі ў Горы ў жніўні 2008 года

Пра гэта паведаміў яе адвакат Яўген Смірноў, піша meduza.
7 сакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні Севастыдзі. Указ уступіў у сілу 12 сакавіка.
Аксана Севастыдзі вясной 2016 г. была прысуджаная да сямі гадоў калоніі па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе. Суд прызнаў яе вінаватай у тым, што ў 2008 годзе яна адправіла знаёмаму ў Грузію некалькі SMS, у якіх напісала аб ваеннай тэхніцы, што правозілася праз Сочы.Пра прысуд Севастыдзі грамадскасці стала вядома ў канцы 2016 года, калі пра яе справу распавёў «Медузе» адвакат Іван Паўлаў.
Адвакат Яўген Смірноў пасля таго, як Пуцін падпісаў указ аб памілаванні, заявіў, што ён і яго падабаронная будуць дамагацца адмены прысуду, бо лічаць яго незаконным.