“Тыгровыя лілеі” ў “Рэактары”

Тыдзень таму мне патэлефанаваў сябар з Харкава і папрасіў купіць 5 квіткоў у мінскі клуб “Рэактар на 10 красавіка. Так я даведалася, што ў Мінск прыязджае легендарны гурт “The Tiger Lilies.



1343777b8ead1cef5a79b78a1a48d805.jpg

Тыдзень таму мне патэлефанаваў сябар з Харкава і папрасіў купіць 5 квіткоў у мінскі клуб “Рэактар на 10 красавіка. Так я даведалася, што ў Мінск прыязджае легендарны гурт “The Tiger Lilies.

Яны ствараюць эклектычную і эксцэнтрычную музыку незвычайнай прыгажосці і эмацыйнай сілы аднымі толькі акустычнымі інструментамі, ператвараючы жывыя выступы ў эпатажнае шоў і вясёлы тэатралізаваны трэш. Яны спяваюць аб прастытутках і суцінёрах, нямоглых старых і інвалідах, трансвестытах і фрыках, наркаманах, бамжах і няўдачніках — і пра ўсё з вялізным пачуццём гумару.

Гурт існуе з 1989 года. І выступае паўсюль: ад цесных пракураных англійскіх пабаў да галоўных залаў усіх сталіц зямнога шара. Іх творчы наробак — 23 альбомы, іх супольны альбом з “Kronos Quartet — “Gorey End быў намінаваны на прэмію “Грэмі ў 2003 годзе. Іх музыку выкарыстаў у фільме “Давай зробім гэта па-хуткаму кінарэжысёр Сяргей Бадроў-старэйшы, пасля чаго ён зняў пра гурт поўнаметражную дакументальную кінастужку “The Tiger Lillies.

Музыка “Тыгровых лілеяў — для тых, хто адзначае народзіны ў лесе зімою, ходзіць па лужынах у квятчастых гумовых ботах і вешае цацкі на хмызы бэзу, якія толькі што адцвілі. Карацей — для такіх жа фрыкаў, як і яны самі. “Калі яны такія папулярныя, чаму яны не ў “Мінск–Арэне? — здзіўляецца прадавачка квіткоў, атаварваючы ўжо дзясятага кліента за паўдня. “Яны не папулярныя — яны культавыя. Ёсць нюансы, — папраўляюць у чарзе.

Два духоўныя пабрацімы адвязных брытанцаў у нашай музычнай прасторы — фрык-кабарэ “Серебряная свадьба і гурт “Ленинград Сяргея Шнурава. Юрэк Якубаў — той самы мой сябар з Харкава, лідар музычнага гурта “Раскардаш-аркестр — так тлумачыць попыт на квіткі: “Мы едзем у Мінск, бо “Тайгер Ліліз — гэта прыблізна наш жанр, бо мы любім змрочныя жарты і бо бліжэй да нашых краёў яны не бываюць. Ну а харошых фрык-кабарэ ў свеце не так шмат увогуле, каб прапусціць такі канцэрт.
Жывы Гук
Квіткі:
60 000 — папярэдне ў касах горада
70 000 — у дзень канцэрту
80 000 — месца за столікам (1 паверх)
100 000 — месца за столікам (2 паверх)
Месцы продажаў:
ГЦ “Купалаўскі, крама “BOOM. Свет навушнікаў, пав.19
ГЦ “Рыга, крама “BOOM. Свет навушнікаў, пав.18
Інфалінія:
+37529 6782399
+37529 8782399