Вечар гатычна-містычнага апавядання імя Мэры Шэлі — 16 лістапада

Падчас імпрэзы маладыя аўтары зачытаюць свае “страшныя” апавяданні, а публіка абярэ найлепшы, на яе думку, твор. Пераможцу чакаюць прызы і пашана.



shelley_afisha.jpg

16 лістапада (панядзелак) у 18.00 у музеі Петруся Броўкі (Мінск, вул. Карла Маркса, 30) адбудзецца вечар гатычна-містычна-камічнага апавядання, удзел у якой возьмуць выпускнікі і навучэнцы Школы маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Мерапрыемства названае ў гонар ангельскай пісьменніцы Мэры Шэлі (Мэры Ўолстоўнкрафт Шэлі), якая ў 18 гадоў напісала знакаміты фантастычны раман “Франкенштэйн, ці Сучасны Праметэй”.

Таксама падчас вечарыны будзе прэзентаваны зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка за 2013-2014 год “Казкі майго горада”.

Вядоўцы вечарыны — каардынатаркі Школы пісьменніка Алена Казлова і Юля Цімафеева.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"