Вызначаны ўладальнікі камплектаў MOVABOX па кнізе Людмілы Рублеўскай

На сайце movabox.by запрацаваў тэст па другой частцы праекта па кнiзе Альгерда Бахарэвiча «Дзецi Алiндаркi». А гэта значыць, што надыйшоў час пажадаць цікавых прыгод разам з Пранцішам Вырвічам тым наведвальнікам нашай старонкі, якім пашчасціла ў розыгрышы дваццаці першых камплектаў MOVABOX.

_bs_6986.jpg


У хуткім часе яны атрымаюць кнігу Людмілы Рублеўскай «Авантуры студыёзуса Вырвіча» разам з унікальнай калекцыяй артэфактаў: наборам для стварэння крышталя, мяшочкам з манеткай, мапай падарожжа з налепкамі, нататнікам з чорнымі старонкамі разам з белай ручкай, магнітам з мястэчка Дракошчын i рэцэптам верашчакі. Кожны з гэтых прадметаў адсылае да той ці іншай старонкі кнігі, дзе быў выкарыстаны яе героямі, і стане прыемным напамінам аб лепшых момантах рамана.
Нагадаем, што MOVABOX нельга атрымаць ніякім іншым чынам, акрамя ўдзелу ў розыгрышы на сайце праекта. Таму ўдзельнічайце ў новым тэсце па кнiзе Альгерда Бахарэвiча i выйгравайце другі MOVABOX!
І, вядома, віншуем пераможцаў першага этапа:
1. Ермакоў Арцём Уладзіміравіч2. Гераімава Наталля Дзмітрыеўна3. Бялова Ксенія Сяргееўна4. Галуза Наталля Валер’еўна5. Капылоў Павел Аляксандравіч6. Алексіевіч Таццяна Аляксандраўна7. Куль Юрый Аляксандравіч8. Шырко Аляксей Уладзіміравіч9. Неўра Аляксандр Станіслававіч10. Кавальчук Таццяна Юр’еўна11. Бялко Анна Андрэеўна12. Каваленка Сяргей Аляксандравіч13. Шульжыцый Вадзім Анатольевіч14. Голуб Алена Юр’еўна15. Міцькова Марыя Анатольеўна16. Кушмар Матвей Аляксандравіч17. Шчарбакова Ірына Яўгенаўна18. Белавокая Любоў Сяргееўна
Спіс пераможцаў будзе дапаўняцца.